главная новости выставки Выстава WORLD PRESS PHOTO 2017 у Мінску

Выстава WORLD PRESS PHOTO 2017 у Мінску

З 4 па 24 траўня ў Мінску пройдзе міжнародная выстава World Press Photo 2017, на якой можна будзе пабачыць найлепшыя сусветныя прэс-фота 2016 года. Выстава будзе адкрытая для наведвання з 12.00 да 21.00 у прасторы ЦЭХ.

Фотаконкурс World Press Photo 2017, вынікі якога паказвае нашая выстава, сабраў 5034 фатографаў са 126 краінаў, якія заявілі на конкурс 80 408 выяваў. У васьмі намінацыях журы, у склад якога ўвайшлі 20 аўтарытэтных фатографаў, фотарэдактараў і куратараў фотавыставаў з усяго свету, узнагародзіла 45 фатографаў з 25 краінаў: Аўстраліі, Бразіліі, Канады, Чылі, Кітаю, Чэхіі, Фінляндыі, Францыі, Нямеччыны, Вугоршчыны, Індыі, Ірану, Італіі, Пакістану, Філіпінаў, Румыніі, Расіі, Паўднёвай Афрыкі, Іспаніі, Швецыі, Сірыі, Новай Зеландыі, Турцыі, Вялікай Брытаніі ды ЗША. Тытул «Сусветнае прэс-фота года» атрымала праца Бурхана Эзбіліджы. Гэты турэцкі фатограф зрабіў для The Associated Press серыю здымкаў забойства расійскага амбасадара Андрэя Карлава ў мастацкай галерэі ў Анкары.

Выстава WORLD PRESS PHOTO 2017 у Мінску
© Эмбэр Брэкен. Індзейская рэзервацыя Стэндынг-Рок. Людзі трымаюць амерыканскі сцяг і сцяг Баявога таварыства магаўкаў у лагеры пратэстоўцаў у Кэнан-Бол, Паўночная Дакота, ЗША


У красавіку 2017 года фатографаў-пераможцаў запрасілі ў Амстэрдам, дзе ўручылі ўзнагароду «Залатое вока» падчас арганізаванага World Press Photo Foundation Фестывалю візуальнай журналістыкі. Фотаздымкі, якія перамаглі ў конкурсе World Press Photo, як і ў папярэднія гады, утварылі выставу, якая экспануецца ў 45 краінах і збірае штогод больш за 4 мільёны наведнікаў. У 2017 годзе выставу World Press Photo ужо другі раз прымае Беларусь.

Журналісцкая фатаграфія – адзін з асноўных кампанентаў медыяпрасторы і самая распаўсюджаная крыніца візуальнай інфармацыі. Развіццё тэхналогіяў і попыт на фотавыявы робяць прафесію фотажурналіста, з аднаго боку, усё больш папулярнай, з іншага – дадаюць ёй пэўнай асаблівасці. Хуткасць перадавання інфармацыі, яе даступнасць ператвараюць сённяшні свет у адзін дасканала візуалізаваны ландшафт, у якім чалавек з фотакамерай займае далёка не апошняе месца. Тое, што мы бачым праз оптыку медыяў, шмат у чым залежыць ад прафесіяналізму, кампетэнцыі, а таксама смеласці і адданасці фотажурналіста сваёй справе. Падзеі патрабуюць пацверджання, таму здымак часта выступае сведчаннем, дакументальным падмацаваннем інфармацыі. Пра што б ні вялося: пра грамадскія падзеі, палітычныя канфлікты ці з’явы прыроды, – паўсюль фота будзе неад’емнаю часткай аповеду.

Выстава WORLD PRESS PHOTO 2017 у Мінску
© Майкл Вінс Кім. Энікенгі («пянькоўцы»). Прыморскі горад Прагрэса, што на мысе Юкатан, Мексіка. Тут высадзіліся першыя карэйскія імігранты ў 1905 годзе. Намiнацыя «Людзі», – першае месца, серыя фота


World Press Photo Foundation – гэта асноўная сіла для развіцця і прамоцыі працы візуальных журналістаў, для ўмацавання прафесійнай супольнасці і сувязі з публікай. Мэта фундацыі – натхняць, адукоўваць і падтрымліваць тых, хто зацікаўлены ў магчымасцях візуальных практык. За 60 гадоў існавання World Press Photo ператварыўся ў нешта значна большае за фотаконкурс, пашырыўся з нацыянальнага ўзроўню да глабальнага. За гэты час усё, што датычыць фатаграфіі ды журналістыкі, кардынальна перамянілася. Свет перайначыўся. Шлях стварэння, публікацыі ды ўспрымання візуальных гісторыяў зрабіў інакшай прэсу, і фатаграфія стала адною з мноства візуальных тэхналогіяў.

Разам з тым ёсць рэчы, якія застаюцца нязменныя. Адданасць World Press Photo візуальнай журналістыцы і сторытэлінгу грунтуецца на перакананні, што людзі вартыя таго, каб бачыць свет па-свойму і свабодна сябе выяўляць. Крэатыўнасць, дакладнасць, бесстароннасць, справядлівасць, павага, празрыстасць і падсправаздачнасць – асноўныя каштоўнасці, якія прасоўвае фундацыя.

Культурна-адукацыйны цэнтр ЦЭХ мае гонар прымаць выставу пераможцаў World Press Photo на сваёй пляцоўцы. Гэта вельмі важная падзея. Каманда цэнтру ўпэўненая, што фатаграфія адыгрывае адну з галоўных роляў у медыйным полі Беларусі, і што яе падтрымка, як і падтрымка незалежнай журналістыкі, – адна з галоўных задачаў у фармаванні грамадзянскай супольнасці. І тэматычная разнастайнасць і прафесіяналізм фотапрацаў, рэпрэзентаваных у межах World Press Photo, несумненна спрыяюць дасягненню пастаўленых мэтаў.

Выстава WORLD PRESS PHOTO 2017 у Мінску


Выстава працуе да 24 траўня
Месца: прастора ЦЭХ (Мiнск, вул. Кастрычніцкая, 16)

абмеркаваць на форуме zнята



Выстава WORLD PRESS PHOTO 2017 у Мінску
 


поиск по сайту


Баннер

Авторская рубрика

«Белорусский климат»
Встречи с легендами

Цикл интервью «Встречи с легендами»«Контуры, пятна, все это не очень ясно
и понятно…
Это же было время, когда философия метафизики впервые стала доступна...»

проекты zнята

Встречи с легендами

Цикл интервью с ведущими белорусскими фотомастерами.

Энциклопедия

События и персоны белорусской фотографии. Открытый проект.




главная новости выставки Выстава WORLD PRESS PHOTO 2017 у Мінску